Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ
З-за прычэпа з дровамі ў падвіленскіх Рукойнях выглядвае фігура чалавека з вусамі.
Фота: Delfi
У літоўскай вёсцы Рукойні пад Вільняй заўважылі незвычайную рэкламу дроў, піша Delfi.
Побач з прычэпам з кучай дроў і нумарам тэлефона стаіць фігура чалавека ў шапачцы і з вусамі, падазрона падобная да Лукашэнкі.
Фота: Delfi
Аляксандр Лукашэнка вядомы сваёй любоўю да колкі дроў. У 2024‑м яго прэс-служба паказала, што нават у Маскву для яго прывезлі дроў перад самітам СНД. Сярод прапагандыстаў штогод праходзіць чэмпіянат па колцы дроў, прыцягваюць да ўдзелу і чыноўнікаў.
Чытайце таксама:
У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага
Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі