БЕЛ Ł РУС

Банк БелВЭБ увёў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў

26.06.2026 / 10:16

Nashaniva.com

Фота: Lookby.Media

Банк БелВЭБ з 26 чэрвеня ўвёў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў для залічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.

Камісія 5% ад сумы будзе спаганяцца пры залічэнні сродкаў на рахункі, адкрытыя з 26 чэрвеня.

Для рахункаў, адкрытых да 26 чэрвеня, камісія не прадугледжана.

Раней аналагічныя камісіі ўвялі Альфа Банк, Беларусбанк, БНБ-Банк, МТБанк, Сбер Банк, Тэхнабанк і Цэптар Банк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула