БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн

26.06.2026 / 08:15

Nashaniva.com

У Беларусі запусцілі новы сэрвіс — «Медпартал», які дазваляе атрымліваць інфармацыю пра стан свайго здароўя ў рэжыме анлайн. Звесткі пра наведванні дактароў, пастаўленыя дыягназы, вынікі аналізаў, вакцынацыю і іншыя медыцынскія паслугі даступныя праз асабісты кабінет карыстальніка, піша Onliner.by.

Новы сэрвіс так і называецца — «Медпартал». Ён распрацаваны Міністэрствам аховы здароўя і пакуль працуе ў тэставым рэжыме.

Сістэма працягвае папаўняцца новымі данымі і функцыямі, таму некаторыя раздзелы могуць працаваць нестабільна, а частка інфармацыі — адлюстроўвацца не цалкам.

Акрамя электроннай медыцынскай карты, на партале прадугледжаны дзённік здароўя, дзе карыстальнікі могуць самастойна фіксаваць асноўныя паказчыкі свайго стану — тэмпературу цела, артэрыяльны ціск, пульс і ўзровень сатурацыі. Гэтыя звесткі ў далейшым могуць дапамагчы доктару падчас вочнага прыёму і прызначэння лячэння.

Пры гэтым даныя, унесеныя ў дзённік здароўя, не праглядаюцца дактарамі ў рэжыме рэальнага часу. Таму ў экстранных сітуацыях або пры пагаршэнні самаадчування неабходна неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу: выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103 або выклікаць доктара дадому.

Для абароны персанальных даных доступ да партала ажыццяўляецца толькі праз бяспечныя спосабы аўтарызацыі. Увайсці ў сістэму можна з дапамогай электроннага лічбавага подпісу, ID-карткі грамадзяніна са счытвальнікам або праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула