БЕЛ Ł РУС

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў

26.06.2026 / 07:19

Nashaniva.com

Дым бачны з боку хімічнага завода ў Новамаскоўску.

У ноч на 26 чэрвеня жыхары Новамаскоўска Тульскай вобласці паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў. Губернатар пацвердзіў, што ў горадзе ёсць «пашкоджанні на прамысловым прадпрыемстве». Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны знішчылі ў рэгіёне 73 беспілотныя лятальныя апараты.

Як паведамляе Astra, пасля атакі быў заўважаны дым, меркавана, з боку хімічнага завода «Азот» — вытворцы аміяку, азотных угнаенняў, а таксама воцатнай і азотнай кіслот, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці актагену і гексагену для артылерыйскіх снарадаў.

Разам з тым сістэма маніторынгу пажараў пасля атакі ў Тульскай вобласці зафіксавала пажар на Новамаскоўскай ДРЭС, якая забяспечвае цяплом і гарачай вадой больш за палову жыхароў горада, паведамляе «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула