БЕЛ Ł РУС

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

25.06.2026 / 21:24

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 25 чэрвеня на вуліцы князя Паскевіча. У выніку сутыкнення будынак атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, піша «Добрушскі край».

На шчасце, ніхто не пацярпеў, бо ў момант здарэння ў хаце людзей не было. Як паведамляецца, уладальнікі толькі нядаўна яе купілі.

Цяпер супрацоўнікі ДАІ, міліцыі і следчых органаў высвятляюць абставіны аварыі, яе прычыны і ступень адказнасці кіроўцы грузавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула