БЕЛ Ł РУС

З 1 ліпеня падаражэюць цыгарэты

25.06.2026 / 20:27

Nashaniva.com

З 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі павялічацца цэны на шэраг відаў цыгарэт. Пра гэта паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.

На 10 капеек падаражэюць шэсць відаў цыгарэт Kent вытворчасці Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Таксама на такую ж суму вырастуць цэны на многія маркі Kent і Lucky Strike, якія прадаюць кампаніі «Сентоні ПРА», «Этэрна Прайм», «Тытунь-інвест» і «АЛІДІ-Вест».

Акрамя таго, на 10 капеек стануць даражэйшымі асобныя віды цыгарэт Dunhill і The King.

На 20 капеек павялічыцца кошт трох марак цыгарэт — Red Velvet, Golden Touch і Corset Summer Scent, якія імпартуе кампанія «Беларусьгандаль».

Найбольшае падаражанне закране цыгарэты Lucky Strike Aroma Violet — іх цана вырасце адразу на 30 капеек.

Чытайце таксама:

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

Партугалец спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш і марыхуану

Каментары да артыкула