Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ
Дзяржаўнае агенцтва «БелТА» і сайт газеты Адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» сёння апублікавалі тэкст выступлення пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ Андрэя Дапкюнаса на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ, а пасля выдалілі публікацыю. Ніякіх тлумачэнняў такога кроку ад рэдакцый пакуль няма, піша Reform.news.
Андрэй Дапкюнас. Фота: МЗС
Гэта выступленне Дапкюнаса выглядала празмерна рэзкім нават для сучаснай беларускай дыпламатыі. У ім ён сярод іншага заявіў, што Украінай кіруе «містэр Бін пад крэкам».
Таксама Дапкюнас назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зеленскага «фактычным кіраўніком Украіны» і параўнаў яго з жывёлай, назваўшы «гадаванцам Еўропы».