БЕЛ Ł РУС

Плэй-оф чэмпіянату свету пакажуць на двух стадыёнах у Мінску

25.06.2026 / 13:45

Nashaniva.com

Да стадыёна «Дынама», што на Кірава, дадаецца Нацыянальны футбольны стадыён на Партызанскім праспекце.

Матчы плэй-оф стартуюць у нядзелю. Першы матч — ПАР — Канада, пачатак а 22-й.

У гэтым годзе ўпершыню плэй-оф стартуе з 1/16 фіналу, а не 1/8, як было з 1986 года.

Гэта значыць, матчаў плэй-оф будзе на 16 болей (гэта значыць будзе 32 гульні супраць 16, як было раней). 

Скончыцца чэмпіянат свету праз тры тыдні, 19 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула