Аляксей Дзікавіцкі напісаў прыгодніцкі раман
Выдавец адразу спытаў: кніга, спадзяюся, не па-палеску?
Аляксей Дзікавіцкі. Фота: «Наша Ніва»
Аляксей Дзікавіцкі напісаў прыгодніцкі раман. Пра гэта экс-журналіст «Белсата» паведаміў у сваім фэйсбуку.
«Выбачаюся, што не пра надзённае, але не магу не падзяліцца — скончыў сёння пісаць кнігу! Прыгодніцкі, так бы мовіць, раман: Пінск 80-х/90-х, каханне, міжваеннае Палессе і таксама палескія чараўніцы, Варшава, спецслужбы, «палітычнае» выкраданне — усё на фоне хард-року і празмернай колькасці філасофскіх разважанняў галоўнага героя.
Першае пытанне ад патэнцыйнага выдаўца: «Але кніга, спадзяюся, не па-палеску?» Не, гэтым разам па-беларуску (ну ўстаўкі палескія, вядома, оньдэ е) і, Богу дзякаваць, не вершы (ну добра, толькі некалькі).
'Апошняя кропка пастаўленая (што за пачуццё, калі надыходзіць ГЭТЫ момант — уффф! — ніколі раней не перажываў нічога падобнага), але праца яшчэ не скончаная — вычытка, папраўкі, памылкі, апіскі… Не мела баба клопату, карацей», — напісаў ён.
Аляксей Дзікавіцкі — аўтар кніг «Оньдэ», «Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0» і «Світумузыка».
Чытайце таксама:
«Хаджу прыкладна 13‑14 кіламетраў штодзень». Дзікавіцкі расказаў, як схуднеў на 35 кілаграмаў