Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў Украіны і еўрапейскіх лідараў. Яно прысвечана пытанням пасляваеннага аднаўлення краіны і аб’ядноўвае палітыкаў і прадстаўнікоў бізнэсу, піша Reform.news.
Гаспадаром канферэнцыі выступае прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Украінскую дэлегацыю ўзначальвае прэм’ер-міністр Юлія Свірыдэнка.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не прыехаў у Гданьск на фоне праблем у польска-ўкраінскіх адносінах, якія, паводле паведамленняў, узніклі пасля прысваення аднаму з падраздзяленняў назвы «Героі УПА», што выклікала рэзкую рэакцыю ў Польшчы. У прыватнасці, прэзідэнт краіны Караль Наўроцкі пазбавіў Зяленскага Ордэн Белага Арла.
Таксама сярод удзельнікаў канферэнцыі — старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, а таксама кіраўнікі ўрадаў і лідары іншых краін ЕС.