БЕЛ Ł РУС

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK

25.06.2026 / 11:31

Nashaniva.com

З расійскага App Store зніклі папулярныя сэрвісы «Аднакласнікі», «VK Музыка», «VK Відэа», «VK Знаёмствы», «VK Званкі», а таксама «Дзэн». Пры гэтым галоўны дадатак сацыяльнай сеткі «УКантакце» пакуль усё яшчэ даступны для спампоўвання.

У холдынгу VK ужо пацвердзілі выдаленне сваіх прадуктаў. Прадстаўнікі VK назвалі рашэнне амерыканскай карпарацыі непрымальным.

«У VK лічаць гэтыя дзеянні непрымальнымі і нічым не матываванымі, паколькі яны абмяжоўваюць доступ дзясяткаў мільёнаў расійскіх карыстальнікаў да ключавых сэрвісаў: сацсетак, месенджараў і пошты».

Гэта не першы падобны выпадак. Так, 4 чэрвеня з App Store быў выдалены месенджар Max. Тады ў Apple заявілі, што выдаленне праграмы звязана з правіламі захавання міжнародных санкцый. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула