БЕЛ Ł РУС

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства

24.06.2026 / 15:27

Nashaniva.com

Сумная гісторыя з Мінскай вобласці.

Мужчына выхоўваў разам з жонкай пяцярых дзяцей, пры чарговай сварцы пачуў ад яе ў момант эмацыйнага выбуху шакавальнае прызнанне. Жанчына абмовілася, што бацькам дзяцей ён не з’яўляецца.

Для пацвярджэння або абвяржэння гэтых слоў мужчына вырашыў правесці генетычную экспертызу.

Эксперты-генетыкі Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці выключылі бацькоўства мужчыны ў адносінах да ўсіх пяці непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула