У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С
Эпіцэнтрам спёкі стане паўднёвы захад краіны.
Карта адноснай тапаграфіі 500—1000 гПа ад мадэлі ECMWF паказвае маштабны вынас трапічнай паветранай масы ў канцы чэрвеня ва Усходнюю Еўропу. З-за гэтага Беларусь апынецца ў зоне моцнага тэрмічнага градыента, паведамляе тэлеграм-канал «Метэавайб».
Эпіцэнтрам спёкі стане паўднёвы захад краіны. Там таўшчыня павялічанага з-за спёкі слоя атмасферы вырасце да 576—580 dam (гэта азначае ўздым мяжы ўзроўню ціску 500 гПа да 5800 метраў), а тэмпература на вышыні Т850 (каля 1,5 км) дасягне +23°C. Такія паказчыкі вельмі рэдкія для Беларусі і здольныя абнавіць абсалютныя тэмпературныя рэкорды.
Максімальная тэмпература на паўднёвым захадзе ў панядзелак, 29 чэрвеня, можа падняцца да +36…+39°C (мадэль ECMWF), а ночы чакаюцца трапічныя — не ніжэй за +20°C.
Папярэдні прагноз на Брэст паводле yr.no
На астатняй тэрыторыі таксама будзе вельмі спякотна: +29…+35°C.
Папярэдні прагноз на Мінск паводле yr.no
Спёка ад +35°C і вышэй адносіцца да небяспечных метэаралагічных з’яў. У выпадку рэалізацыі гэтага сцэнарыя Белгідрамет можа абвясціць на паўднёвым захадзе краіны чырвоны (максімальны) узровень небяспекі.
Пакуль жа рэкордам спёкі ў Беларусі лічыцца +38,9°С у Лельчыцах 8 жніўня 2010 года.
Чытайце таксама:
Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі
Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C
Чаму адны людзі пакутуюць ад спёкі, а іншыя пераносяць яе лёгка?