Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету
А вось Англія не змагла перайграць Гану.
Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images
Зборная Калумбіі выйграла ў ДР Конга з лікам 1:0 і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету.
Пасля двух тураў: Калумбія — 6, Партугалія — 4, ДР Конга — 1, Узбекістан — 0.
У апошнім туры Партугалія і Калумбія, ДР Конга і Узбекістан згуляюць паміж сабой.
Зборная Англіі не змагла перайграць Гану 0:0, а Харватыя мінімальна перамагла Панаму — 1:0.
Англія, Гана — 4, Харватыя — 3, Панама — 0.
У апошнім туры Харватыя згуляе з Ганай, а Англія з Панамай.
Сёння на чэмпіянаце свету стартуе трэці тур. Зараз, згодна з раскладам, матчы ў адной групе будуць пачынацца ў адзін час.
Сёння а 22‑й згуляюць Канада — Швейцарыя, Боснія — Катар.
Пасля 2 тураў: Канада, Швейцарыя — 4, Боснія, Катар — 1.
Наступнай ноччу: Марока — Гаіці і Бразілія — Шатландыя (гадзіна ночы) і Мексіка — Чэхія. Паўднёвая Карэя — Паўднёвая Афрыка (04:00).