На Святым возеры ў Магілёве патануў падлетак
Днём 23 чэрвеня ў Магілёве на Святым возеры адбылася трагедыя: у вадзе загінуў падлетак 2011 года нараджэння. Пра гэта паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Фота: Таварыства ратавання на водах
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец купаўся разам з сябрамі. У нейкі момант дзеці страцілі яго з поля зроку і звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў.
Каля 17:00 цела падлетка было знойдзена і паднята з вады. Яно знаходзілася на глыбіні каля трох метраў прыкладна за 30 метраў ад берага.
Абставіны трагедыі высвятляюцца. Спецыялісты заклікаюць бацькоў і дзяцей строга выконваць правілы бяспекі на вадзе, асабліва падчас летняга сезона.
Чытайце таксама:
15‑гадовы падлетак патануў у Пінскім раёне
Двое дзяцей ледзь не патанулі ў Навагрудку
У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска