БЕЛ Ł РУС

МТС запускае 5G-роўмінг

23.06.2026 / 20:57

Nashaniva.com

Беларускі мабільны аператар МТС паведаміў пра запуск паслугі 5G-роўмінгу, якая дазваляе карыстацца інтэрнэтам пятага пакалення за мяжой.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Пакуль тэхналогія даступная ў шасці краінах: Польшчы, Турцыі, Грузіі, Германіі, Узбекістане і Арменіі.

Каб скарыстацца 5G-роўмінгам, неабходна мець прыладу з падтрымкай 5G, а таксама актываваныя паслугі «Роўмінг», «Перадача даных» і «Інтэрнэт 5G», якія ўваходзяць у базавыя тарыфы кампаніі.

Знаходзячыся за мяжой, карыстальнікі змогуць выбіраць мясцовых аператараў, якія падтрымліваюць 5G. У мабільным дадатку такія сеткі адзначаюцца спецыяльным значком.

У кампаніі адзначаюць, што будуць паступова пашыраць колькасць краін і партнёраў, каб забяспечыць доступ да хуткаснага інтэрнэту па ўсім свеце.

У Беларусі сетка 5G ад МТС развіваецца з красавіка. Цяпер у аператара больш за 1,1 тысячы базавых станцый у буйных гарадах, а развіццё вядзецца сумесна з кампаніяй beCloud.

Чытайце таксама:

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G

Каментары да артыкула