БЕЛ Ł РУС

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык

23.06.2026 / 19:41

Nashaniva.com

У Мар’інай Горцы з акна пятага паверха выпала малое дзіця ўзростам 1 год і 4 месяцы, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 14‑й гадзіны маці ненадоўга пакінула дзіця ў ложачку, які знаходзіўся побач з акном, адкрытым на праветрыванне. Праз некалькі хвілін, вярнуўшыся ў пакой, яна не знайшла сына на месцы. Зірнуўшы ў акно, жанчына ўбачыла дзіця на зямлі.

Хлопчыка тэрмінова даставілі ў абласную дзіцячую бальніцу. Паводле наяўных звестак, непасрэднай пагрозы яго жыццю няма. Стан дзіцяці ацэньваецца як стабільны.

Чытайце таксама:

У Віцебску сямігадовы хлопчык выпаў з акна, пакуль ягоныя бацькі спалі п'яныя

Двухгадовы хлопчык выпаў з акна другога паверха ў Чэрвені

«Сям'я ні на якіх уліках не стаяла». Што вядома пра трагедыю ў Мінску, дзе школьнік выпаў з акна кватэры і загінуў

«У бальніцы ў цяжкім стане». Падрабязнасці пра выпадак у Жодзіне, дзе вучань выпаў з акна школы

Каментары да артыкула