Вальшчык лесу загінуў у Чачэрскім раёне
Няшчасце здарылася ўчора, 22 чэрвеня.
59‑гадовы работнік Бабіцкага лясніцтва праводзіў высечку лесу. Каля 12:00 мужчына спіліў дрэва, якое пры падзенні зачапіла сухастой, і адламаная верхавіна ўпала зверху на яго. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з удзелам спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз праводзіўся агляд месца здарэння.
Выяўлены бензапіла, каска, навушнікі, журнал рэгістрацыі інструктажу па ахове працы, паведаміў СК.