БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства

23.06.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Ён параўнаў сённяшнія падзеі з падзеямі 1941 года.

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі каб «раскачаць грамадства», адкрыты ліст Зяленскага стварае «канфліктны патэнцыял», а краіны НАТА «рыхтуюцца да вайны». Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў на сустрэчы з выпускнікамі вайсковых ВНУ ў Крамлі, паведамляе «Дождь».

На яго думку, украінская армія нібыта наўмысна наносіць удары беспілотнікамі па цывільнай інфраструктуры, каб «раскачаць грамадства» і «стварыць нейкую няўпэўненасць у дзеяннях» расійскай арміі.

Адкрыты ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім той прапанаваў сустрэчу, на думку Пуціна, «не стварае перадумоў для мірных перамоў», а «фарміруе канфліктны патэнцыял».

Пуцін таксама абвінаваціў «ілжэдэмакратычны Захад» у размовах пра падрыхтоўку да вайны з Расіяй і нарастанні ваенных бюджэтаў. Паводле яго слоў, заходнія краіны нібыта «ствараюць пагрозы» і правакуюць Расію, пасля чаго абвінавачваюць яе «ва ўсіх смяротных грахах».

Пуцін параўнаў гэта з падзеямі 1941 года: «Нават пасля вераломнага нападу на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года, менавіта вераломнага нападу, Захад, гітлераўская Германія, спрабавалі абвінаваціць СССР і Сталіна ў агрэсіі супраць, як мы сёння гаворым, калектыўнага Захаду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула