БЕЛ Ł РУС

Сацработнікаў у вёсцы забяспечаць роварамі

23.06.2026 / 13:13

Nashaniva.com

Сацыяльныя работнікі ў Беларусі будуць перасоўвацца на роварах і электрароварах. Мінпрацы прыняло рашэнне забяспечыць іх сродкамі персанальнай мабільнасці.

Роварамі будуць забяспечваць у населеных пунктах, дзе няма рэгулярнага транспартнага злучэння, а таксама калі графік грамадскага транспарту не супадае з графікам абслугоўвання грамадзян.

Кожны работнік, які аказвае паслугі сацыяльнага абслугоўвання дома, пры працягласці маршруту да 5 км у дзень атрымае ровар. А калі адлегласць большая — электраровар або ровар на выбар.

Акрамя таго, спецыялісты, якія займаюцца выяўленнем грамадзян, што маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, і ацэнкай іх патрэбы ў сацыяльных паслугах, атрымаюць электравеласіпеды. Праўда, з разліку адна адзінка тэхнікі на пяць чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула