БЕЛ Ł РУС

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

23.06.2026 / 09:24

Nashaniva.com

Пачнецца гэта праз два тыдні, паведамляе ДАІ.

Для правядзення работ з 6 ліпеня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага, на ўчастку праспекта ад плошчы Перамогі да вуліцы Янкі Купалы.

Мінская ДАІ прапануе аб’язджаць закрыты ўчастак па першым і другім транспартных кольцах, а таксама па прылеглых вуліцах.

ДАІ таксама апублікавала прапанаваныя схемы аб’езду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула