БЕЛ Ł РУС

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына

23.06.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Родная маці заявіла, што гатова плаціць дзяржаве за ўтрыманне падлетка, абы не цярпець прыніжэнняў.

Ілюстрацыйнае фота

Незвычайны выпадак разгледзела камісія па справах непаўналетніх у Добрушы. Бацькі вырашылі адмовіцца ад свайго сына, паведамляе газета «Добрушскi край».

Пара жыве ў адной з вёсак раёна. Яны паскардзіліся на свайго 16‑гадовага сына — праблемы пачаліся, калі ён паступіў у каледж.

Падлетак пачаў хаміць бацькам і ўступаць з імі ў канфлікты. Пра праблему ведалі і ў навучальнай установе: непаўналетні непаважліва адклікаўся пра бацьку і маці.

Пара са спецыялістамі каледжа не кантактавалі, ды і ў жыцці дзіцяці ўдзельнічаюць не надта актыўна: на бацькоўскіх сходах не з’яўляліся.

Як высветлілася, раней прызнавалі, што дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Высветліць прычыну канфлікту не ўдалося, але ён атрымаў незвычайную развязку — бацькі вырашылі афіцыйна адмовіцца ад сына.

Як заявіла маці, яны гатовыя плаціць дзяржаве за ўтрыманне сына, абы больш не цярпець прыніжэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула