Дубль Холанда вывеў Нарвегію ў плэй-оф
Нарвежац забіў 59 галоў у 52 матчах за зборную. Гэта фенаменальна.
Эрлінг Холанд. Фота: Tom Weller / picture alliance via Getty Images
Уначы на чэмпіянаце свету па футболе прайшлі два матчы.
Нарвегія перамагла Сенегал з лікам 3:2.
Холанд зрабіў дубль (папярэдні быў у матчы з Ірака), зараз у нарвежца 59 галоў у 52 матчах за зборную. Фантастычны вынік.
У Сенегала дубль на рахунку Ісмаіла Сара.
Францыя перамагла Ірак 3:0. Забілі Дэмбеле і дубль у Кіліяна Мбапэ, папярэдні дубль ён аформіў у матчы з Сенегалам.
Такім чынам на гэтым чэмпіянаце свету ў Холанда і Мбапэ па чатыры галы, у Месі — пяць.
Пасля двух тураў у групе I: Францыя, Нарвегія — 6, Сенегал, Ірак — 0.
І Францыя, і Нарвегія выйшлі ў плэй-оф.
У апошнім туры яны згуляюць паміж сабой, Сенегал і Ірак вызначаць, хто зойме трэцяе месца, і магчыма, выйдзе ў плэй-оф. Трох балаў можа быць недастаткова, а аднаго бала, у выпадку нічыі, дакладна не хопіць.
Алжыр перамог Іарданію з лікам 2:1, а гэта азначае, што Аргенціна фінішуе на першым месцы ў групе.
Пасля двух тураў: Аргенціна — 6, Аўстрыя, Алжыр — 3, Іарданія — 0,
У апошнім туры Аргенціна згуляе з Іарданіяй, Аўстрыя згуляе з Алжырам.