Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету
38‑гадовы аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі у матчы са зборнай Аўстрыі забіў свой 17‑ы мяч у фінальных матчах чэмпіянатаў свету і ўстанавіў абсалютны рэкорд па гэтым паказчыку. Цяпер ён аднаасобны найлепшы бамбардзір на мундыялях.
Ліянэль Месі. Фота: AP Photo/Jessica Tobia
На другім месцы застаўся немец Міраслаў Клозэ з 16‑ю галамі.
У фенаменальнай кар'еры Ліянэля Месі цяперашні мундыяль ужо шосты, раней ён удзельнічаў у чэмпіянатах свету 2006, 2010, 2014, 2018 і 2022 гадоў. За гэты час ён згуляў у 28 матчах і забіў 17 галоў. Прытым 4 з іх — на гэтым чэмпіянаце, раней зорны форвард адзначыўся хет-трыкам у стартавым матчы з Алжырам.
У 2022 годзе Месі стаў у складзе зборнай Аргенціны чэмпіёнам свету, у 2014‑м заваяваў срэбны медаль. На абодвух гэтых паспяховых для аргенцінцаў турнірах ён стаў уладальнікам «Залатога мяча» як найлепшы гулец.
Чытайце таксама:
Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету
Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?