БЕЛ Ł РУС

Матацыкліст-падлетак сутыкнуўся ў Мінску з машынай

22.06.2026 / 19:06

Nashaniva.com

Непаўналетні матацыкліст не меў правоў на кіраванне тэхнікай, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Уначы 22 чэрвеня 17‑гадовы кіроўца матацыкла Alpha на скрыжаванні вуліц Альшэўскага і Пятра Глебкі, паводле папярэдняй інфармацыі, павярнуў налева на забараняльны сігнал святлафора.

У выніку гэтага ён сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем Chevrolet. У ходзе правядзення разбіральніцтва вызначана, што непаўналетні не меў права кіравання транспартным сродкам.

Матацыкліст быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула