БЕЛ Ł РУС

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

22.06.2026 / 16:49

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што ў Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося. Цяпер стала вядома, што ў гэтай сітуацыі былі істотныя нюансы.

Увечары 20 чэрвеня ў Клецку ўладальнік аўтамабіля пакінуў машыну з заведзеным рухавіком каля крамы і ненадоўга адышоў. Гэтым скарыстаўся 22‑гадовы мясцовы жыхар: ён сеў за руль чужога аўто і з'ехаў.

Пасля паведамлення пра крадзеж машыны супрацоўнікі ДАІ абвясцілі план «Перахоп». Падчас пагоні ў Нясвіжы ўгоншчык страціў кантроль над аўтамабілем. Машына наскочыла на бардзюр, а пасля ўрэзалася ў агароджу. Кіроўца атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Цяпер сілавікі праводзяць праверку па факце крадзяжу і вырашаюць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

На МКАД-2 у аварыі загінуў 29‑гадовы хлопец

Каментары да артыкула