БЕЛ Ł РУС

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу

22.06.2026 / 15:12

Nashaniva.com

Такія лічбы 22 чэрвеня абнародавала нацыянальная статыстычная служба пасля падвядзення вынікаў перапісу 2025 года, піша Newsgeorgia.

Усяго насельніцтва Грузіі складае 3 929 581 чалавек. Частка замежных грамадзян складае 3,4 % (133 857 чалавек). Найбольшая нацыянальная група — грамадзяне Расіі (37 715 чалавек), на другім месцы грамадзяне Індыі (23 925), на трэцім — грамадзяне Украіны (11 542).

Грамадзяне Азербайджана налічваюць 8309 чалавек, Арменіі — 5381, грамадзяне Турцыі — 5262. 

Грамадзян Беларусі налічылі 4 473 чалавекі. Гэта сёмае месца сярод замежнікаў. Затым ідуць грамадзяне Ірана — 4322, Ізраіля — 3244, Іарданіі — 3037.

Выданне звярнула ўвагу на тое, што паводле папярэдніх вынікаў іншаземцаў было больш — 257 000 чалавек.

У жніўні 2025 года, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Грузіі пражывалі каля 12 тысяч беларусаў, якія пакінулі сваю краіну праз пагрозу рэпрэсій. Іх колькасць пачала паступова змяншацца пасля ўвядзення больш жорсткіх міграцыйных правіл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула