БЕЛ Ł РУС

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

22.06.2026 / 09:39

Nashaniva.com

Сёння надвор'е ў Беларусі рэзка пагоршыцца, у сувязі з чым сіноптыкі павысілі ўзровень небяспекі з жоўтага да аранжавага.

Фота: lookby.media

З 9 да 15 гадзін у многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца моцнымі ліўнямі, градам і шквалістым узмацненнем ветру парывамі да 15—20 м/с. Навальнічная абстаноўка захаваецца над краінай да канца дня.

Асноўны штармавы фронт прыйдзецца на поўдзень і паўднёвы ўсход краіны. Экстрэмальныя з'явы тут справакуе моцны тэмпературны кантраст.

Агулам па краіне паветра прагрэецца ад +24°С да +30°С. Пры гэтым па паўночнай палове краіны чакаецца больш камфортнае надвор'е з тэмпературай +23…+26°С, у той час як на поўдні слупкі тэрмометраў паспеюць падняцца да +28…+30°С, што і стане каталізатарам небяспечных прыродных з'яў.

Непагадзь не міне і сталіцу. У Мінску ў перыяд з 11 да 15 гадзін прагназуецца навальніца, падчас якой магчыма шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с.

Жыхарам краіны, асабліва паўднёва-ўсходняга рэгіёна, рэкамендуецца быць максімальна асцярожнымі, шчыльна зачыняць вокны, не пакідаць аўтамабілі пад дрэвамі ці побач з хісткімі канструкцыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула