У вёсцы пад Маладзечнам мужчына зваліўся ў калодзеж
Выпадак здарыўся ўчора ў вёсцы Баяры.
У двары свайго дома мужчына ўпаў у сяміметровы калодзеж з пітной вадой, піша kraj.by.
Мужчына выйшаў з дому ў двор. Праходзячы міма калодзежа, ён паслізнуўся і ўпаў унутр. Глыбіня калодзежа — сем метраў. Узровень вады ў ім — каля двух метраў. Выбрацца самастойна мужчына не мог.
Ратавальнікі паднялі яго наверх пры дапамозе спецыяльнага абсталявання. Пацярпелы ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.