16‑гадовы хлопец загінуў у ДТЗ у Клічаўскім раёне
Няшчасце здарылася ўчора каля 21:00 на 2‑м кіламетры дарогі Клічаў — Смалярня — Буднеў.
16‑гадовы хлопец на Opel Astra не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся, паведамляе ДАІ Магілёўшчыны.
У выніку яго пасажыр-аднагодак загінуў на месцы, яшчэ адна дзяўчына з траўмамі шпіталізаваная.