У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося
Але маладому кіроўцу пашанцавала.
Жудаснае ДТЗ здарылася ў Нясвіжы вечарам 20 чэрвеня. 22‑гадовы хлопец на Mazda 626 ехаў па вуліцы Кутузава. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюр.
Пасля гэтага аўто адкінула ў каменны плот. Машына разбіла агароджу ўшчэнт. Судзячы па фота, пасля гэтага Mazda загарэлася.
Але хлопцу пашанцавала — ён выжыў. Кіроўцу паклалі ў рэанімацыю. А вось ад машыны мала што засталося.