БЕЛ Ł РУС

Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ

21.06.2026 / 11:11

Nashaniva.com

У адным са сталічных двароў праводзілася замена труб. Але нечакана на месцы будоўлі з'явіліся нечаканыя жыхары, пра якіх расказала мясцовая жыхарка Ксенія ў Threads, піша Blizko.by.

Падчас работ пад вагончыкам будаўнікоў пасялілася калонія вожыкаў. Работнікі адрэагавалі на новых суседзяў станоўча: падкормлівалі і стараліся не парушаць спакой жывёл. А пасля заканчэння работ яны нават змайстравалі ім невялікую хатку з дошак, каб мінакі выпадкова не нашкодзілі жывёлам.

Задумка вельмі спадабалася карыстальнікам сацсеткі:

«Якая мілата! Малайцы будаўнікі!»

«Людзі з вялікім і добрым сэрцам».

«Прыемна бачыць такое трапяткое стаўленне да жывёл».

«Вельмі міла. Адразу бачна, прыстойныя і добрыя людзі».

«Дзякуй за чалавечнасць».

Чытайце таксама:

У Германіі хочуць забараніць начное кашэнне газонаў, бо гэта шкодзіць вожыкам

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе

Каментары да артыкула