БЕЛ Ł РУС

У Францыі прадставілі лагатып зімовай Алімпіяды 2030 года

21.06.2026 / 10:37

Nashaniva.com

Арганізатары прадставілі лагатыпы зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2030 года пад слоганам «Дзве эмблемы — адна вяршыня».

Зімовыя Алімпійскія гульні 2030 года пройдуць з 1 па 17 лютага ў Ніцы, Брыянсоне і Савоі. Сталіца гульняў была вызначаная 24 ліпеня 2024 года на 142‑й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Парыжы. Месцам правядзення XXVI зімовай Алімпіяды тады зацверджаныя Французскія Альпы.

Канчатковы спіс відаў спорту, якія ўвойдуць у праграму Гульняў-2030, Міжнародны алімпійскі камітэт плануе зацвердзіць у чэрвені гэтага года. Пра гэта паведаміў кіраўнік аргкамітэта Алімпіяды-2030 Эдгар Граспірон, алімпійскі чэмпіён 1992 года па фрыстайле.

Чытайце таксама:

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай

Памёр трэнер па стральбе з лука Барыс Ісачанка

Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

World Athletics адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх спартсменаў

Каментары да артыкула