Расіяне атакавалі ваколіцы Палтавы
У выніку расійскай атакі на Палтаўскі раён загінулі два чалавекі. Таксама пацярпелі 13 чалавек, сярод іх шасцёра дзяцей, паведамляе «Украінская праўда».
Фота: ДСНС Палтаўскай вобласці
Паводле слоў кіраўніка Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталя Дзякіўніча, варожы ўдар прыйшоўся па тэрыторыі двух прадпрыемстваў. У выніку былі пашкоджаныя вытворчыя будынкі, аўтамабілі і жылыя дамы паблізу.
Пад заваламі ратавальнікі знайшлі цела аднаго чалавека. Яшчэ адзін пацярпелы памёр у бальніцы.
Таксама ў выніку атакі адбылося аварыйнае адключэнне электраэнергіі. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.
Спачатку паведамлялася пра дзевяць пацярпелых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да трынаццаці чалавек.
Чытайце таксама:
Расія ўдарыла па Запарожжы — пяцёра загінулых
Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася
Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва