БЕЛ Ł РУС

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі

20.06.2026 / 18:20

Nashaniva.com

«Прывыкайце, гэта Беларусь».

Фота: dash.trip / Threads

Расіянка Дар'я расказала ў Threads пра выпадак, які здарыўся з ёй ў беларускай кавярні.

«Зайшлі ў кавярню ў Мінску, замовілі, а аплаціць не можам. Карта «Мір» не праходзіць, толькі наяўныя або праз мясцовую сістэму. Ужо пачалі сыходзіць.

І тут дзяўчына за суседнім столікам прапануе аплаціць за нас. Барыста падхоплівае: «Давайце вы 7 рублёў, і я 7 рублёў».

Стаім у шоку. Дзяўчына такая: «Прывыкайце, гэта Беларусь»», — апісала гісторыю Дар'я.

Яна дадала, што барыста папрасіла ў сацсетках распавесці пра гэты выпадак — гэта было ў кавярні «Кіфа» пры Петра-Паўлаўскім саборы.

Пасля дзяўчына ўдакладніла, што яны знялі гатоўку і занеслі за сваю каву. А карта «Мір», якая прымаецца ў Беларусі, там не працавала, бо кафэ прымала аплату праз АРІП або наяўнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула