Прэзідэнт Балівіі Радрыга Пас абвясціў у краіне надзвычайнае становішча
Пас прыняў гэтае рашэнне на фоне пратэстаў, якія працягваюцца ў краіне ўжо больш за 50 дзён і практычна паралізавалі эканоміку.
Фота: Jorge Mateo Romay Salinas / Anadolu via Getty Images)
Рэжым дазволіць прэзідэнту накіраваць узброеныя сілы для разблакавання дарог і аднаўлення парадку. Рашэнне прэзідэнта павінен разгледзець парламент, піша Бі-бі-сі.
Пратэсты ў Балівіі пачаліся пасля таго, як Пас адмяніў субсідыі на паліва для скарачэння дэфіцыту бюджэту.
Нягледзячы на адмену непапулярных мер, пратэсты толькі пашырыліся, і цяпер незадаволеныя патрабуюць павышэння заробкаў і адстаўкі прэзідэнта.
Сярод незадаволеных шмат прыхільнікаў былога прэзідэнта Эва Маралеса, яны перакрылі ключавыя дарогі, заблакаваўшы пастаўкі прадуктаў харчавання, паліва і медыкаментаў у многія рэгіёны, уключаючы сталіцу Ла-Пас.