БЕЛ Ł РУС

Цюменскую вобласць упершыню атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, мэтай быў НПЗ

20.06.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Рэгіён знаходзіцца амаль за дзве тысячы кіламетраў ад лініі фронту.

«Адбіта атака БПЛА на Цюменскі НПЗ. На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстранных службаў. Па папярэдняй інфармацыі, завод не пацярпеў, супрацоўнікі эвакуяваны. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі», — напісаў губернатар Андрэй Моар.

Цюменскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула