Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі
Крушэнне адбылося ўчора ўдзень у Ла-Балі.
Фота: Nathan Laine / Bloomberg via Getty Images
Лёгкаматорны самалёт, на борце якога было два чалавекі, разбіўся прыкладна а 17‑й гадзіне. На борце знаходзіўся Клод Гіё.
Ён — адзін з пяці братоў Гіё, якія ў 1986 годзе заснавалі Ubisoft і ператварылі кампанію ў аднаго з найбуйнейшых выдаўцоў відэагульняў у свеце.
Самалёт Cessna 421, які належаў 69‑гадоваму Клоду, выконваў рэйс з горада Рэн. Разам з Гіё загінуў лётны інструктар. Для ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічалі 29 адзінак спецтэхнікі.
Клод Гіё займаў пасаду генеральнага дырэктара Guillemot Corporation і ўваходзіў у Раду дырэктараў Ubisoft. Пад яго кіраўніцтвам выйшлі культавыя франшызы Assassin’s Creed, Far Cry, Rayman і Prince of Persia.
Ubisoft стварыла таксама Tom Clancy’s Splinter Cell, Far Cry 2, Hoodlum Havoc, Tom Clancy’s Rainbow Six 3, Raven Shield і Beyond Good & Evil.