Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай
Паспяховы ў мінулым скакун Максім Недасекаў падзяліўся шматлікімі фотаздымкамі са свайго пышнага вяселля.
Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў і яго другая жонка Лаліта Мацкевіч. Тут і далей фота з яго інстаграма
Жонкай Максіма Недасекава стала былая гімнастка Лаліта Мацкевіч. Летась яна афіцыйна паведаміла, што сыходзіць з прафесійнага спорту. Цяпер працуе персанальнай трэнеркай у трэнажорнай зале.
Пара была разам не адзін год. Але ж гісторыі іх кахання не бракуе драматызму. Справа ў тым, што алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ужо быў у шлюбе — у 2021 годзе ён святкаваў вяселле ў сталічным рэстаране Astoria Riverside. Тады ў белай сукенцы побач з ім стаяла іншая лёгкаатлетка — Дар’я Батагава.
Першае вяселле Максіма Недасекава
Першая жонка актыўнага прыхільніка дыктатуры выступала за Гродзенскую вобласць і ўдзельнічала адразу ў некалькіх дысцыплінах — скачкі ў даўжыню, трайны скачок і бег на кароткія дыстанцыі.
«Раней яна займалася [спортам], па спорце і пазнаёміліся даўным-даўно. Даўняе каханне? Будзем казаць так. Даўняе, але адбылося ўсё гэта не так ужо моцна і даўно», — так каментаваў Недасекаў сваё знаёмства з нявестай перад вяселлем.
Другое вяселле Максіма Недасекава
Але ж шчасце маладзёнаў было не доўгім — ужо ў 2022 годзе Максім пайшоў да Лаліты Мацкевіч. Гімнастка рамана не хавала і выкладала фота з кветкамі і гарачымі пацалункамі.
Сваё другое вяселле 28‑гадовы Максім вырашыў зрабіць больш маштабным. Выязная цырымонія прайшла ў аграсядзібе «Валодзіна», якая знаходзіцца за 45 кіламетраў ад Мінска.
Першы танец маладзёны танчылі пад песню Анжалікі Варум і Леаніда Агуціна «Я буду всегда с тобой».
Чытайце таксама:
Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць
Максім Недасекаў распавёў пра смерць трэнера, вайну, сваё матэрыяльнае становішча і асабістае жыццё