У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе
Тарфяны (балотны) футбол як від спорту з’явіўся ў Фінляндыі і набыў міжнародны статус у 2000 годзе.
VIII Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе стартаваў у Пухавіцкім раёне, піша БелТА.
Тарфяны (балотны) футбол — адна з самых відовішчных спартыўных падзей. Замест травянога газона гульня праходзіць на тарфяных палях у экстрэмальных для гульцоў умовах.
Па словах міністра энергетыкі Дзмітрыя Мароза, торф шмат гадоў застаецца ў краіне запатрабаваным, і пошук магчымасцей для яго выкарыстання не спыняецца.
«Сённяшняе мерапрыемства — яшчэ адна магчымасць, якая дазваляе прыцягнуць увагу да нашага нацыянальнага здабытку», — адзначыў ён.
Сёлета за перамогу змагаюцца 27 каманд: энергетыкі, прадстаўнікі цэментнай галіны, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, СМІ, студэнты БНТУ і каманда з Расіі.
Акрамя матчаў, гасцей чакаюць канцэрт, фуд-корты, інтэрактыўныя пляцоўкі і конкурсы, а таксама святочны феерверк.
Тарфяны футбол як від спорту з’явіўся ў Фінляндыі і набыў міжнародны статус у 2000 годзе. У 2016 годзе спаборніцтвы па тарфяным футболе арганізавалі ў Беларусі, а з 2019‑га яны праводзяцца ў краіне штогод.