БЕЛ Ł РУС

У БАТЭ пяройдзе форвард зборнай Гандураса

20.06.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Футбаліст на наступным тыдні павінен прыляцець у Беларусь.

24‑гадовы цэнтральны нападнік Эрык Пуэрта перайдзе ў барысаўскі БАТЭ на правах гадавой арэнды з першачарговым правам выкупу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Кошт футбаліста на партале Transfermarkt — 400 тысяч еўра. За клуб «Платэнсе» з мясцовага «Пуэрта» правёў 41 матч, забіў 25 галоў і аддаў 4 выніковыя перадачы.

У сакавіку 2026 года дэбютаваў за зборную Гандураса, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Перу. У чэрвені быў выкліканы ў нацыянальную каманду на спарынг з Аргенцінай, але з-за нявыдачы візы ў ЗША не прыняў удзел у гульні.

У рэйтынгу ФІФА Гандурас на 66‑м месцы, зборная Беларусі на 98м.

У адборы да чэмпіянату свету зборнай Гандураса на першым этапе заняла ў сваёй групе першае месца, астраўныя дзяржавы, а на другім этапе заняла ў групе другое месца, апярэдзіўшы Коста-Рыку, але прапусціўшы наперад Гаіці, што выйшлі на мундыяль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула