БЕЛ Ł РУС

Пасол Украіны ў Польшчы таксама адмовіўся ад сваёй узнагароды

20.06.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Пасол Украіны ў Польшчы таксама адмовіўся ад сваёй узнагароды — Кавалерскага крыжа Ордэна «За заслугі Рэспублікі Польшча».

Васіль Боднар прыняў такое рашэнне ў адказ на крок Польшчы па пазбаўленні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагароды — Ордэна Белага Арла, піша РБК-Украіна.

Дыпламат падкрэсліў, што Украіна і Польшча застаюцца блізкімі партнёрамі, аб’яднанымі агульнымі інтарэсамі ў сферы бяспекі, абароны, аднаўлення і еўрапейскай інтэграцыі.

У той жа час Боднар назваў рашэнне адносна Зяленскага «гістарычна несправядлівым» і такім, што балюча ўспрымаецца ва ўмовах працяглай расійскай агрэсіі.

«Памятайма, што ад нашых спрэчак заўсёды выйграе вораг — Масква. Яшчэ раз заклікаю да адкрытай размовы. Упэўнены, што пры наяўнасці добрай волі мы знойдзем разумныя рашэнні», — адзначыў пасол.

Раней пасля пазбаўлення Зяленскага галоўнай узнагароды Польшчы — Камандорскага крыжа з зоркай Ордэна «За заслугі перад Польшчай» адмовіліся кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.

Чытайце таксама:

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і вярне сваю польскую ўзнагароду

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны

Каментары да артыкула