БЕЛ Ł РУС

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе

20.06.2026 / 06:53

Міраслаў Яноўскі

А Гаіці вылятае.

Фота: Shaun Clark/ISI Photos/ISI Photos via Getty Images

Зборная ЗША ўчора перамагла Аўстралію з лікам 2:0.

Лік у сустрэчы «адкрыў» аўтагол. Мяч у свае вароты зрэзаў аўстраліец Кемеран Бёрджэс. Гэта ўжо сёмы аўтагол на мундыялі.

ЗША, што маюць дзве перамогі, выйшлі ў 1/16 фіналу

Бразілія выйграла ў Гаіці — 3:0. Дубль на рахунку форварда «Манчэстэра Юнайтэд» Матэуса Куньі, таксама гол у Вінісіюса Жуніёра. 

Але траўму атрымаў Рафінья.

Шатландыя прайграла Марока з лікам 0:1.

Пасля двух тураў: Бразілія, Марока — 4, Шатландыя — 3, Гаіці — 0.

Брзілія і Марока фактычна ў плэй-оф, а Гаіці стала першай зборнай, што афіцыйна страціла шанцы на 1/16 фіналу.

У трэцім туры згуляць Бразілія і Шатландыя, Марока і Гаіці.

У гэтыя хвіліны ідзе матч Турцыя — Парагвай, і Парагвай у канцы першага тайма вядзе 1:0.

Сёння на мундыялі Нідэрланды сустрэнуцца са Швецыяй (20:00), а Германія з Кот д'Івуарам (23:00). 

У ноч на нядзелю — Эквадор — Кюрасаа (01:00), а сёмай раніцы заўтра — Туніс — Японія.

Групавы турнір скончыцца раніцай у наступную нядзелю, 28 чэрвеня. Але ўжо вечарам у нядзелю стартуе плэй-оф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула