БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў завяршыць вайну ва Украіне

20.06.2026 / 06:34

Nashaniva.com

Ён заявіў, што Еўропа мае вялікія выдаткі.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Дональд Трамп заклікаў завяршыць вайну па Украіне.

«Вельмі шмат было перададзена Украіне. Адміністрацыя Байдэна накіравала Украіне велізарныя аб’ёмы дапамогі. І за гэта павінны былі плаціць еўрапейцы — менавіта Еўропа павінна была ўзяць на сябе гэтыя выдаткі. Але тады нават не разглядалі такі варыянт. Яны не плацілі, таму што ніхто іх пра гэта не прасіў», — сказаў ён.

«Трэба было ўсяго толькі сказаць: «Выкарыстоўвайце нашу ваенную тэхніку, але аплачвайце яе». Проста аплачвайце. Але ніхто гэтага не патрабаваў. Калі я пытаўся: «Чаму вы не плацілі?», мне адказвалі: «Нас пра гэта ніхто ніколі не прасіў».

На выходных я сустракаўся з еўрапейскімі лідарамі і сказаў ім: «Падумайце толькі, мы перадалі дапамогі на 350 мільярдаў даляраў — самалёты, зброю ўсіх відаў і шмат іншага».

Я спытаў: «Чаму вы не ўдзельнічалі ў гэтым?» І мне адказалі: «Таму што нас пра гэта ніхто ніколі не прасіў».

Цяпер сітуацыя змянілася: Еўропа плаціць. І мы спрабуем дамагчыся заканчэння гэтай вайны паміж Украінай і Расіяй. Мне хацелася б, каб яна скончылася. Занадта шмат людзей пакутуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула