БЕЛ Ł РУС

У Пінску прадаюць гастрабар на цеплаходзе. Колькі просяць?

19.06.2026 / 20:33

Nashaniva.com

У Пінску выстаўлены на продаж незвычайны гатовы бізнес — гастрабар «Маяк», які працуе ўнутры знакамітага спісанага цеплахода «Ракета», піша BGmedia. 

Установа знаходзіцца ў цэнтры горада, на набярэжнай Піны, насупраць гатэля «Прыпяць». Дзякуючы размяшчэнню гастрабар карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў і турыстаў.

Як адзначаецца ў аб’яве, цеплаход добра ўцеплены, таму ўстанова працуе круглы год. Гэта адзіны гастрабар такога фармату ў Пінску.

Плошча самога цеплахода складае 96 квадратных метраў. Побач абсталявана летняя тэраса плошчай яшчэ 53 квадратныя метры.

Уладальнікі заяўляюць, аб’ект цалкам гатовы да працы: унутры ёсць мэбля, посуд, абсталяванне, а таксама сістэма вентыляцыі.

Новаму гаспадару абяцаюць перадаць кантакты пастаўшчыкоў, дзейныя дагаворы і старонку ў Instagram з ужо сфармаванай аўдыторыяй.

Пры жаданні бізнэс можна перанесці ў іншае месца, купіўшы яго асобна ад судна.

Аднак цяперашняе размяшчэнне мае свае перавагі: уладальніку не трэба плаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць.

За гатовы бізнэс уладальнікі просяць 87 тысяч даляраў.

Гэта супастаўна з коштамі на аднапакаёвыя кватэры ў Мінску. Паводле звестак рынку нерухомасці, у залежнасці ад раёна, стану жылля і года пабудовы дома, «аднушкі» ў сталіцы сёння часта прадаюцца ў дыяпазоне ад 80 да 100 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула