БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы дронам эвакуявалі кацянят з лініі фронту

19.06.2026 / 20:13

Nashaniva.com

Украінскія вайскоўцы выратавалі пяць кацянят з перадавых пазіцый каля Малой Такмачкі. Па зямлі дабрацца да іх было немагчыма, таму 8 чэрвеня байцы 118‑й асобнай механізаванай брыгады вывезлі жывёл з дапамогай цяжкага дрона Vampire, піша BILD.

Кацянят пасадзілі ў мяшок і замацавалі пад дронам. Так яны праляцелі каля 12 кіламетраў ад лініі фронту ў бяспечнае месца.

Паводле слоў вайскоўцаў, заставацца побач з пазіцыямі для жывёл было небяспечна, а акрамя таго, яны маглі выпадкова выдаць размяшчэнне ўкраінскіх абаронцаў.

З-за вайны ва Украіне без гаспадароў засталіся тысячы свойскіх жывёл. Украінцы ствараюць прытулкі і валанцёрскія сеткі, а вайскоўцы часта забіраюць бяздомных жывёл проста з фронту.

Паводле звестак арганізацыі UAnimals, з пачатку поўнамаштабнай вайны ўдалося эвакуяваць больш за 10 тысяч жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула