БЕЛ Ł РУС

Мінчук, каб пагасіць неіснуючы крэдыт, узяў рэальны і страціў 30 000 рублёў

19.06.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Спачатку невядомы патэлефанаваў мужчыну пад выглядам супрацоўніка дамафоннай службы і пад падставай замены чыпа выманіў код з SMS.

Потым з пацярпелым звязаўся ілжэпрадстаўнік мабільнага аператара і заявіў, што на імя заяўніка аформлены крэдыт, які трэба неадкладна пагасіць, паведамляе сталічная міліцыя.

Далей з заяўнікам звязваліся ілжэ-супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю і Нацбанка, якія запалохвалі і пагражалі.

Мужчына спалохаўся і аформіў у банку крэдыт на 30000 рублёў. Грошы ён перадаў незнаёмцу на вуліцы, паверыўшы, што той з’яўляецца кур’ерам Нацбанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула