Мінскі транспарт пяройдзе на аплату карткай да канца года
Пакуль такая магчымасць ёсць толькі на двух маршрутах.
Фота: Lookby.Media
Сталіца краіны плануе цалкам перайсці на аплату праезду ў грамадскім транспарце банкаўскай картай да канца года, расказаў гендырэктар «Мінсктранса» Канстанцін Галалобаў.
Пакуль такая магчымасць ёсць толькі на двух маршрутах. Перыяд тэставай эксплуатацыі праходзіць на тралейбусным маршруце №1, а таксама ў аўтобусах (электробусах) №1.
«Глядзім усе нюансы па сістэме аплаты, дзе, як, што палепшыць, каб гэта стабільна працавала для пасажыраў, для трымальнікаў карт любых банкаў — як Рэспублікі Беларусь, так і банкаў-нерэзідэнтаў», — патлумачыў прадстаўнік «Мінсктранса».
Зараз закрываюць асноўнае пытанне — па закупцы адпаведнага абсталявання.