БЕЛ Ł РУС

У Беларусі за данаты асудзілі мінімум 159 чалавек

19.06.2026 / 13:32

Nashaniva.com

Хваля салідарнасці пасля падзей 2020 года і падтрымка беларускіх добраахвотнікаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне сталі для беларусаў пасткай, якую сілавікі выкарыстоўваюць да гэтага часу, канстатуе «Вясна».

За грашовыя пералічэнні ў фонды салідарнасці і іншыя ініцыятывы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі» і «тэрарыстычнымі», у Беларусі асудзілі ўжо мінімум 159 чалавек, сярод якіх 26 IT-спецыялістаў і 33 жанчыны.

За ахвяраванні ў падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі ажно 44 чалавекі.

46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.

Але яшчэ сотні беларусаў пад пагрозай крымінальных справаў былі вымушаныя «адкупляцца» непрацэсуальнымі ахвяраваннямі ў шматкратным памеры. У той жа час тым, хто трапляе пад суд, прызначаюць жорсткія рэальныя тэрміны — аж да 9,5 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула