БЕЛ Ł РУС

Прызначаны трэнер «МЛ Віцебск»

19.06.2026 / 12:34

Міраслаў Яноўскі

40‑гадовы расійскі спецыяліст Філіп Сакалінскі стаў галоўным трэнерам «МЛ Віцебска».

Раней Сакалінскі быў у віцебскай камандзе асістэнтам Магамеда Адзіева, пра звальненне якога стала вядома ў аўторак.

Адзіеў быў прызначаны галоўным трэнерам клуба ў канцы красавіка пасля звальнення Міхаіла Марціновіча. Пад кіраўніцтвам Адзіева клуб правёў сем матчаў, у якіх атрымаў чатыры перамогі, адзін раз згуляў унічыю і двойчы прайграў.

У суботу «МЛ Віцебск» прайграў у матчы чэмпіянату краіны «Віцебску» і саступіў першае месца ў турнірнай табліцы мінскаму «Дынама».

У нядзелю «МЛ Віцебск» згуляе ў матчы 12‑га туру чэмпіянату ў гасцях супраць «Мінска».

У аўторак вызначыўся супернік чэмпіёна Беларусі ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Гэта румынская «Універсітаця» з Краёвы.

Калі «МЛ Віцебск» пераможа, то ў другім туры згуляе з пераможцам пары «Леўскі» (Балгарыя) — «Борац» (Боснія).

Калі прайграе ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, то ў ў 2‑м раўндзе Лігі канферэнцый згуляе з няўдачнікам пары «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьеска» (Чарнагорыя).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула